Тысяча жыхароў Віцебска прайшла па горадзе пад нацыянальнымі сцягамі
Людзі збіраліся на маніфестацыю супраць міліцэйскага гвалту і афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у некалькіх кропках горада. Супрацоўнікі МУС забаранілі маніфестантам прайсці з плошчы Свабоды на плошчу Перамогі, і калона са сцягамі і плакатамі прайшла па іншых цэнтральных вуліцах Віцебска. Людзі спявалі народныя песні, скандавалі „Верым! Можам! Пераможам!”, „Жыве Беларусь!”, іх віталі мінакі і жыхары дамоў, каля якіх праходзіла калона. Побач з ёй практычна ўвесь час ехалі некалькі міліцэйскіх машын і аўтобусаў з зацемненымі вокнамі, але гэта была спроба хутчэй застрашыць удзельнікаў акцыі, чымсьці ёй перашкодзіць. Абышлося без затрыманняў, хаця людзі прайшлі ў такім міліцэйскім суправаджэнні каля 10-ці кіламетраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск