Дзве гадзіны прастою печаў падчас забастоўкі на БМЗ улады ацанілі ў 1,5 мільёна



Падчас забастоўкі рабочых Беларускага металургічнага заводу на дзве гадзіны спыняліся печы. Страты ад гэтага склалі 1,5 мільёна рублёў, заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» намеснік прэм’ер-міністра Юры Назараў, перадае БелаПАН.

«Бачылі, што заклікі да забастовак прыходзяць звонку. Стараліся разгайдаць калектывы буйных прамысловых прадпрыемстваў. Бачылі, што рабілася на МТЗ, МАЗе, МЗКЦ, Беларуськаліі, БелАЗе. Але ні на адзін дзень у нас нідзе не спыніўся канвеер, практычна на ўсіх прадпрыемствах выконвалі заданні. Гэтыя спробы разгайдаць пэўныя нязручнасці прыносілі. Але прадпрыемствы працавалі і працуюць у штатным рэжыме», – сказаў Назараў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gp.by