Новы навучальны год пачынаецца ва ўмовах пандэміі



Новы навучальны год пачынаецца ва ўмовах пандэміі. Хоць на занятках для вучняў маскі не абавязковыя, настаўнікі будуць пільнаваць, каб захоўвалася бяспечная дыстанцыя.

Уваход бацькоў у школу будзе абмежаваны, але пачатак навучальнага года стане выключэннем, калі паспрыяе надвор’е, –  кажа госць радыё “Рацыя”, настаўніца Аліна Ваўранюк:

– Гэта вялізная падзея ў кожнай сям’і, і я гэта разумею. Наша школа разлічвае на тое. што гэты навучальны год будзе пачынацца на панадворку. Вядома, што там на панадворку бацькі недзе могуць стаяць, асабліва тыя, дзеці якіх прыходзяць у першы клас. Калі будзе дождж, пачатак навучальнага года будзе адбывацца ў школе, будуць збірацца класы па асобных залях, бацькі будуць стаяць звонку і чакаць сваіх дзяцей.

Падрабязней пра новыя правілы і абмежаванні ў школах размаўляем у перадачы “Госць Рацыі” з Алінай Ваўранюк, настаўніцай беларускай мовы ў школе № 4 горада Беластока.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя