Лукашэнка звольніў пасла Беларусі ў Іспаніі



Лукашэнка сваім указам звольніў пасла Рэспублікі Беларусь у Іспаніі Паўла Пуставога. Ён пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца першага класу за нібыта „неналежнае выкананне службовых абавязкаў”. Пуставы вызвалены ад абавязкаў амбасадара.

Раней пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставы звярнуўся  фэйсбуку да суайчыннікаў з заклікам абмеркаваць усе праблемы, якія паўсталі ў грамадстве. Каб мірна вырашыць сітуацыю ў краіне пасол прапаноўваў пералічыць галасы на мінулых выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя