Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне



Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне паводле артыкулу аб удзеле ў масавых беспарадках. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка Севярынца Вольга. Яна піша: „Прад’явілі абвінавачванні і затрымліваюць яшчэ на 2 месяцы. Артыкул 293 частка 2 – удзел у масавых беспарадках. Паша перадаваў усім нам: „Захапляюся мужнасцю, мудрасцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасць. Веру, што Беларусь будзе вольнай”. Тэрмін утрымання пад вартай Севярынцу працягнуты яшчэ на два месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя