Іван Рагавы: Настаўнікі, скажыце праўду!



Выпускнік 2015 года, «залаты медаліст» Іван Рагавы звярнуўся да сваіх былых настаўнікаў – настаўнікаў сярэдняй школы №45 – з адкрытым лістом.

Хлопец напісаў пра падзеі 9 верасня, калі на ўчасткі для галасавання, размешчаныя ў ягонай роднай школе, прыйшло мноства людзей з белымі стужкамі, у празрыстых скрынях для галасавання было шмат бюлетэняў, складзеных «гармошкай», але ў афіцыйных пратаколах перамагла не Святлана Ціханоўская, а Аляксандр Лукашэнка. Прычым пратакол для азнаямлення выбарцаў камісія не вывесіла, затое прыехаў АМАП і ўсіх прысутных каля школы жорстка затрымалі.

Былы вучань просіць настаўнікаў сярэдняй школы №45 прыслухацца да свайго сумлення:

– Мы ж іх не абвінавачваем, не кажам, што яны здраднікі. Мы просім проста перастаць маўчаць і расказаць, як усё было. Галоўная просьба да настаўнікаў, у тым ліку, хто сядзеў у камісіях, каб яны проста сказалі праўду. Як усё адбывалася, якія былі вынікі, хто прымушаў, хто пратаколы перапісваў. Калі яны скажуць праўду, мы будзем жыць у іншай краіне!

Свой ліст Іван Рагавы даслаў персанальна былой дырэктарцы школы Таццяне Аўтуховай, якая цяпер стала дэпутаткай Парламенту, і цяперашняй дырэктарцы Ірыне Лашаковай. А таксама апублікаваў у сацыяльных сетках. Іншыя былыя вучні сярэдняй школы №45 і іх бацькі таксама выказалі сваё меркаванне, што да фальсіфікацыяў на выбарах: яны дэманстратыўна вярнулі граматы, дыпломы і медалі, атрыманыя падчас навучання.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск