Ствараецца Цэнтр Беларускай Салідарнасці з сядзібай у Варшаве
Вось што пішуць яго стваральнікі: «Сёння, як ніколі, для беларусаў важная салідарнасць – як унутры краіны, так і салідарнасць народаў іншых краін, якія вітаюць нашу барацьбу за Свабоду. Мы, структуры, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць па-за межамі Рэспублікі Беларусь, абвяшчаем аб стварэнні Цэнтра Беларускай Салідарнасці з сядзібай у Варшаве».
Цэнтр аб’ядноўвае арганізацыі, якія ўжо існуюць, у тым ліку фонд «Беларуская ініцыятыва», Беларускі Моладзевы Хаб, Беларускую Нацыянальную Памяць, Таварыства «Саюз дзеля дэмакратыя ў Беларусі» ды іншыя, але вітае таксама новыя ініцыятывы беларускай дыяспары.
Сярод асноўных кірункаў дзейнасці – дапамога рэпрэсаваным, юрыдычныя кансультацыі, пытанні легалізацыі і адаптацыі, асвятленне сітуацыі ў Беларусі для замежных СМІ, палітыкаў і арганізацый, а таксама культурніцкія праекты.
Беларускае Радыё Рацыя