Як жыхары горада над Бугам да дэпутата Палаты прадстаўнікоў хадзілі



Берасцейцы сустрэліся з чальцом Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання Яўгенам Зайцавым. Колісь ён атрымаў дэпутацкі мандат паводле абвешчаных ЦВК вынікаў парламенцкіх выбараў, па Берасцейскай-Пагранічнай акрузе №4:

– Сустрэча адбылася 1 верасня з удзелам памочніцы Яўгена Зайцава – Алінай Салышка, старшыні грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў выйны ў Афганістане» па Берасцю Сяргеем Пухальскім ды іншымі. Жыхары горада прыйшлі да Яўгена Зайцава як выбарцы згаданай акругі, агульная колькасць выбарцаў у якой 61252 чалавекі, з надзённымі пытаннямі звязанымі з апошнімі падзеямі ў горадзе. Першае з іх тычылася гвалту з боку сілавікоў падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія мелі месца ў горадзе.

Сярод іншых пытанняў, якія хвалявалі ўдзельнікаў сустрэчы былі: фальсіфікацыі на выбарчых участках пад час прэзідэнцкіх выбараў, дзеянні ЦВК пасля закрыцця выбарчых участкаў, недавер да дзяржаўных установаў і органаў усіх узроўняў, парадак правядзення масавых мерапрыемстваў і іншыя. З поўным відэазапісам сустрэчы, якая цягнулася каля дзвюх гадзінаў, можна азнаёміцца на YouTube-канале аднаго з ейных удзельнікаў пад назвай «MokkoR».

Цалкам рэпартаж у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: house.gov.by