Вам трэба на каленях стаяць за фальсіфікацыі і гвалт



«Вам на каленях трэба стаяць за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню, якую вы піхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё, што было… атэістычнае» ,– арцыбіскуп Арцемій Гарадзенскі і Ваўкавыскі Беларускай праваслаўнай царквы падчас сваёй службы негатыўна выказаўся пра ўчынкі цяперашняй улады ў Беларусі:

– Мы не кажам, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада, мы кажам пра тое, што адбываецца беззаконне. Нашы людзі ператварыліся ў звяроў і раздзіраюць сваіх жа братоў. Да нас, святароў, прыходзяць і распавядаюць са слязьмі на вачах, што з дочкамі рабілі. Нам распавядалі сталыя людзі, што на лаўках сядзелі, а іх збілі і звезлі. А яны жыццё аддавалі за нашу Айчыну. І мноства такіх прыкладаў.

Спыніцеся! Вы ўчыняеце не па Евангеллі. Вы паднялі руку на Хрыста, і вам не будзе даравання. І справа вашая ніколі ня ўстоіць.

Нагадаем, на гэтых выходных ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі малебны за Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя