Раман Кісляк: Пакуль што не маем агульнай карціны затрыманняў у Берасці



У Берасці штодня працягваюцца затрыманні. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Звесткі пра большасць асобаў застаюцца невядомымі, пазнаць родных і знаёмых часам атрымліваецца з дапамогай камер відэаназірання, — распавёў эксперт у галіне права:

– Мы не ўсе ведам факты затрыманняў. Таму агульнай інфармацыі, на жаль, няма. Але кожны дзень адбываюцца затрыманні. Важна паведаміць сваякам, паспець пазваніць, перад затрыманнем, або падчас, каб людзей затым не шукалі. Было пару выпадкаў, калі пад вэб-камерамі затрымлівалі. І я асабіста фіксаваў такія затрыманні, гэтыя відэа затым размяшчалі на тэлеграм-каналах.

Праваабаронцы таксама заклікаюць мінакоў рабіць фотаздымкі з месцаў затрыманняў і выкладваць іх у сацыяльных сеткі. Так будзе потым значна прасцей высветліць асобы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце