Атамныя станцыі не запускаюць падчас рэвалюцый
«Атамныя станцыі – асабліва небяспечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў».
Беларускія эколагі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС.
Каардынатар Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава тлумачыць, чаму могуць быць катастрафічныя наступствы пуску АЭС у крызіснай сітуацыі, чаму аўтарытарныя кіраўнікі лічаць, што «дзяржавы з мірным атамам не бамбяць», чаму АЭС не толькі ня выгадная, але і стратная для Беларусі, і чым небяспечна, што ўсе ключавыя пасады на станцыі займаюць грамадзяне Расеі.
У звароце эколагаў і зялёных адзначаецца, што ў спрэчцы ўладаў Беларусі з яе народам могуць прайграць усе, але ў першую чаргу ўлады, калі будуць выкарыстаны недапушчальныя сродкі. Гвалт – адзін з іх. Другі – гэта пуск непатрэбнай і небяспечнай БелАЭС.
Беларускае Радыё Рацыя