Забыты шлях Максіма Багдановіча



Артыкул Максіма Багдановіча „Забыты шлях” быў напісаны ў 1915 годзе падчас Першай Сусветнай вайны. 

Максім Багдановіч напярэдадні свайго пераезду з Яраслаўля ў прыфрантавы Менск. 

Да канца жыцця Максіму Багдановічу застаецца два гады, але гэтага ён не ведае, пачуваецца адносна добра і заклапочаны лёсам нацыянальнай культуры на павароце гісторыі. 

„Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна, – піша Максім Багдановіч, – на яе абшарах зыйшліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, гаспадарка гібее. Не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па нязмераных дарогах далей, а куды – немаведама, ісці, не знаходзячы прытулку. (…)

І мы, беларуская інтэлігенцыя, будзьма ратаваць іх, як і ратавалі дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім родным краю, і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы даваў кожны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю.

Бо баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру.

І што бы там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінны быць збудаваны да канца”.

Так і сёння, і мы гэта цытавалі ў музеі ў снежні 1993 года, калі ладзілі першую канферэнцыю музейную „Лёс нацыянальнай культуры на павароце гісторыі”. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ