Журналісты – на свабодзе
Затрыманыя 1 верасня журналісты незалежных СМІ былі асуджаныя па артыкуле 23.34 КоАП – за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі – на трое сутак арышту. Паколькі яны арышт фактычна адбылі, то ўвечары пятніцы іх выпусцілі.
Сустракаць іх да ізалятара на Акрэсціна прыйшлі дзясяткі калег, палітычных і грамадскіх актывістаў. Першым з арышту выйшаў супрацоўнік ТУТ.бай – Аляксей Суднікаў:
– Я быў у камеры на 5 чалавек. У нейкі момант я быў там адзін. У нейкі момант мы былі там упяцёх.
Андрэй Шаўлюга: – Зразумела я не згодны з прысудам. Я, як казаў на судзе, выконваў сваю справу. Нічога супрацьзаконнага я не рабіў. Магчыма, я буду абскарджваць.
Марыя Эляшэвіч: – Вельмі дзіўна, пайсці і працаваць, а пасля трапіць на трое сутак у нейкія дзіўныя ўстановы. Калі ты выходзіш працаваць, ты павінен хвалявацца, што твае блізкія будуць чакаць і не ведаць, што з табой адбываецца.
Усяго шасцёра журналістаў былі асуджаны па артыкуле 23.34. Андрэй Шаўлюга (БелаПАН), Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў з ТУТ.БАЙ, Сяргей Шчогалеў, які працуе пад псеўданімам Святаслаў Зоркі, Мікіта Дубалека, вядомы пад псеўданімам Мікіта Недаверкаў і Марыя Эляшэвіч (“Комсомольская правда” в Беларуси”).
Беларускае Радыё Рацыя