У Польшчы пачалося расследаванне па факце арышту і збіцця трох палякаў у Беларусі



У Польшчы пракуратура пачала расследаванне па факце арышту, збіцця і катаванняў трох палякаў у Беларусі. Іх затрымалі ў Менску 9 жніўня. Пра гэта паведамляе RMF24.

Паведамляецца таксама, што пасля вяртання з Беларусі трое палякаў прайшлі дэталёвае абследаванне, судова-медыцынскую экспертызу, іх траўмы былі пацверджаныя заключэннем эксперта.

Двое з іх – Вітальд Дабравольскі і Каспер Сяніцкі, асоба трэцяга не разгалошваецца. Паводле Дабравольскага, іх затрымалі 9 жніўня пасля выхаду з рэстарана. Першыя 15 гадзін іх трымалі ў памяшканні, падобным на спартовую залю, дзе былі яшчэ тры сотні затрыманых, там іх білі і пагражалі. Пазней перавезлі ў СІЗА Жодзіна. Палякі выйшлі на волю 13 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя