У Беластоку адбылася сустрэча з Паўлам Латушкам



„Змены ў Беларусі патрэбныя таксама беларусам Падляшша,” – сказаў Павел Латушка. У Беластоку прайшла сустрэча з беларускім палітыкам, у час якой ён падкрэсліваў, што змены ў Беларусі давядуць да таго, што і беларусы ў Польшчы атрымаюць палёгку.

– I гэтая вось сувязь, гэты вось канал сувязі, ён будзе вельмі моцным, ён будзе дапаўняць адзін аднаго. Я ў гэтым перакананы. І тады і тут будуць больш гатовы людзі сказаць: “Я беларус і гэтым ганаруся, нідзе, ніколі не адракуся, што беларусам жыў і буду жыць”. Віктар Швед – аўтар з Беласточчыны.

Павел Латушка ўчора таксама сустрэўся з польскім міністрам культуры Пётрам Глінскім.

***

„Змены ў Беларусі патрэбныя таксама беларусам Падляшша,” – сказаў Павtл Латушка. У Беластоку прайшла сустрэча з беларускім палітыкам у час якой падкрэсліваў, што змены ў Беларусі давядуць да таго, што і беларусы ў Польшчы атрымаюць палёгку.

– I гэта вось сувязь, гэты вось канал сувязі, ён будзе вельмі моцным, ён будзе дапаўняць адзін аднаго. Я ў гэтым перакананы. І тады і тут будзе больш гатовы людзі сказаць: “Я беларус і гэтым ганаруся, нідзе, ніколі не адракуся, што беларусам жыў і буду жыць”. Віктар Швед – аўтар з Беласточчыны.

Павал Латушка ўчора таксама сустрэўся з польскім міністрам культуры Пётрам Глінскім.

***

У Беластоку адбываецца сустрэча з Паўлам Латушкам.  На адкрытую сустрэчу прыйшлі дзясяткі людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Былы міністр культуры Павел Латушка расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, падкрэсліваючы, што ў Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту.

– На заўтра запланаваны вялікі Марш свабоды. Гэтыя акцыі маюць намерам вымусіць уладу прыняць рашэнні, накіраваныя на тое, каб змяніць унутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне. Галоўнае – гэта перапыніць гвалт, палітычныя арышты, вызваліць усіх палітычных вязняў. Вельмі важна правесці расследаванне ўсіх крымінальных спраў злачынстваў, якія былі здзейснены ў апошнія тыдні ў адносінах беларусаў. І тут паставіць кропку. Бо калі мы гэта не зробім, то мы фактычна адчыняем скрыню Пандоры.

Павал Латушка ў жніўні, пасля жорсткіх рэпрэсій уладаў супраць беларускага грамадства, заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысці. Менавіта тады ён увайшоў у апазіцыйную Каардынацыйную раду.

 

Беларускае Радыё Рацыя