Ці ўспрымаюць беларусы маскі, як сродак абароны?



У Пінску заўважна пабольшала жыхароў, якія карыстаюцца маскамі, каб засцерагчыся ад COVID-19. Людзей зноў хвалюе факт павялічэння захворвання ў краіне каронавірусам: калі напрыканцы жніўня ў суткі выяўлялася каля 80 новых выпадкаў, то цяпер лічба павялічылася да 200.

З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска: „Ці ўспрымаюць яны маскі, як надзейны сродак абароны?”:

– Мы можам яшчэ панасіць маскі, у гэтым няма нічога страшнага, галоўнае іх своечасова мяняць і паважаць асабістую прастору людзей, нават калі яны не носяць маскі. 

– Заразіцца можа кожны, бо абароны ў нас няма. Маска яна не дапамагае, як такая. Прытрымлівацца трэба гэтага. 

– Маскі нічым не дапамогуць. Я нават магу прывесці прыклад, чалавек таксама насіў маску, пальчаткі, на жаль захварэў.

– Ведаю, што гэта неэфектыўна, але ўсё роўна хаджу. Маска ад заражэння не бароніць, яна ратуе толькі ад таго, каб кагосьці не заразіць.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя з пачатку пандэміі ў Беларусі на COVID-19 захварэла звыш 72 тысяч чалавек з якіх 705 памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя