У Менску чарговы раз прайшоў шматтысячны марш



На Маршы адзінства было больш за 200 тысячаў чалавек.

 

Марш прайшоў па цэнтральных вуліцах Менска: ад праспекта Незалежнасці праз Нямігу да прашпекта Машэрава ў бок Стэлы. Як і ў мінулы раз, цэнтр быў цалкам перакрыты.

Сярод тысяч людзей былі розныя плакаты. Правакацыяў і масавых затрыманняў не было.

Шэсце падыйшло да Палаца Незалежнасці, людзі скандавалі “Лукашэнку ў аўтазак”, “Кожны дзень”, “Жыве Беларусь” ды іншыя.

Нягледзячы на моцны дождж, людзі працягвалі стаяць ажно да 18-й гадзіны. Потым вялікай калонай людзі накіраваліся ў цэнтр горада.

Людзі працягваюць выходзіць нават пад пагрозай разгонаў ды затрыманняў. Беларускі народ як ніколі скансалідаваўся і працягвае бараніць свабоду.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск