Наталлю Сліж звольнілі з ВНУ



У Беларусі зачышчаецца поле ад нацыянальна свядомых кадраў у вышэйшай школе. Чарговае звальненне па прычыне беларускасці – дацэнта, даследчыцы, гэтым разам з прыватнай альма-матэр у Гародні. Яскравы праклад лінгвацыду ў краіне. 

„Госць Рацыі” – кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж.

РР: Як сталася, што прыватны “Беларускі інстытут правазнаўства”, які знаходзіцца ў Гародні, таксама далучыўся да палітыкі шальмавання, і вам не працягнулі кантракт?

Наталля Сліж: Па конкурсе я  – абраны дацэнт на пяць год. Яшчэ год ёсць у мяне, па-першае. Па-другое, рэальна не працягваць кантракт прычын няма. І тое, што кантракт сканчваецца, гэта не значыць, што яго проста так можна не працягваць, згодна з заканадаўствам. Гэта таксама павінны быць адпаведныя прычыны, а не проста так. Таму ў дадзеным выпадку таксама ёсць парушэнні заканадаўства.

РР: Большасць ВНУ зараз несамастойныя  і гэта факт. Ці ўзнікалі канфлікты і калі ўзнікалі, то на якой глебе?

Наталля Сліж: Ні з адным з дырэктароў у мяне не было ніякіх канфліктаў. Наадварот, заўсёды заахвочвалася, я атрымлівала камандзіроўкі і спрыянне ад кіраўніцтва, пакуль не прыйшоў Гняздоўскі. І мэтанакіравана пачалося цкаванне. У якасці прадмету была абрана беларуская мова. На той момант я была і заставалася адзіным выкладчыкам беларускамоўным, які выкладае па-беларуску, і размаўляе па-беларуску ўвесь час. І гэта з’явілася праблемай, таму што я выкладаю ангельскую мову. Прыходзілі студэнты мэтанакіравана перавесціся. Мову мы як быццам не разумеем, хоць выйшлі ўсе з беларускай школы. Беларускую мову ўсе ведаюць. Таму за гэта зачапіліся. Пасля спецыяльна было праведзена апытанне, якое ізноў жа не мае падставы законнай, на якой мове выкладаць у ВНУ. І пасля пункт дамовы ў студэнтаў увялі, што ў нас выкладанне па-руску. Што зноў парушае Кодэкс аб адукацыі і Канстытуцыю. Па сутнасці, правазнаўчы інстытут займаецца мэтанакіравана парушэннем заканадаўства.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Гутарыў Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня