Георгій Дмітрук з’ехаў з Беларусі



За мяжой з прычыны палітычнага пераследу зараз знаходзіцца сустаршыня аргкамітэту па старэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгій Дмітрук.

На яго спрабавалі завесці крымінальную справу і правесці ператрус, але не паспелі, — распавёў сам палітык:

– Як я зразумеў, што яны казалі, некаторыя, хто пры ўладзе, яны палічылі, што я іх зняважыў асабіста. Я апублікаваў звесткі і міліцыянта, які курыраваў і камандаваў збіццём людзей у нас ў Кобрыні ў ІЧУ, гэта падпалкоўнік Віктар Віктаравіч Турчыновіч. І суддзі, які судзіў людзей. Я іх апублікаваў.

У мэтах бяспекі Георгій Дмітрук пакуль што не называе краіну свайго прыбыцця. І фактычна не мае магчымасці вярнуцца ў краіну да змены ўлады.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя