Пра беларусаў у краіне люстэрак
Усё перакулілася з ног на галаву ў нашым каралеўстве крывых люстэрак. Той, хто мусіць змагацца з арганізаванай злачыннасцю, б’е шкло ў кавярні. Той, хто выконвае сваю працу, наадварот аказваецца затрыманым. У Мінску каманда АСВОД, якая выратоўвала з вады мітынгоўцаў, апынулася на Акрэсціна.
Пасля Маршу адзінства, калі мітынгоўцы сталі разыходзіцца, АМАП пачаў жорстка затрымаліваць людзей. Каб не аказацца ў рукох так званых праваахоўнікаў, якія не паказваюць свае твары і хаваюць свае імёны, пратэстоўцы пачалі скакаць у Свіслач. На рацэ працавалі супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах. Яны дапамаглі тым, хто быў у вадзе: выцягнулі з ракі, далі ім коўдры і пераправілі на іншы бок. На наступны дзень АСВОДаўы былі на Акрэсціна. То бок супрацоўнікі Таварыства выратавання на водах проста выконвалі сваю працу, а менавіта: ратавалі людзей. А іх за гэта на Акрэсціна. Інтэрнэт-карыстальнікі на гэта адрэагавалі, што хутка пачнуць затрымліваць лекараў за тое, што яны лечаць людзей, ці настаўнікаў за тое, што яны вучаць. Ці дворнікаў за тое, што яны вуліцы падмятаюць. А яшчэ можна затрымаць усіх Саш: каб нікога не было з такім жа імем. Ці ўвогуле ўвесь народ. Прота так, ні за што. У гэтым каралеўстве крывых люстэркаў можа здарыцца ўсё. Вось толькі цікава: якое абвінавачванне прыдумаюць для супрацоўнікаў АСВОДу, якія проста ратавалі людзей?