Выступ Святланы Ціханоўскай у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы



Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Дыскусія пачалася аб 11-й гадзіне паводле менскага часу. ПАРЕ і тэлеканал «Настоящее время» вядуць жывую трансляцыю.

Беларусь падала заяўку на далучэнне да Рады Еўропы ў 1993 годзе, але статус беларускага парламенту як спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ быў прыпынены ў 1997, пасля непрызнанага апазіцыяй і міжнароднай супольнасцю канстытуцыйнага рэферэндуму. Аднак ПАРЕ ад таго часу працягвае дыялог з уладамі і з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

svaboda.org