У Пінску працягваецца разбіральніцтва па факце заражэння дзяўчынкі ВІЧ-інфекцыяй



У Пінску працягваецца разбіральніцтва па факце заражэння гадавалай дзяўчынкі ВІЧ-інфекцыяй. Гісторыя атрымала шырокі розгалас у лютым, тады ж Следчы камітэт завёў крымінальную справу «Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам».

Старшыня пінскай арганізацыі «Пазітыўны рух» Аляксандр Павельчук кажа, што за гэты час сышлі эмоцыі і сям’я адэкватна прыняла рэальнасць:

– Я думаю, што ўся гэтая шуміха крыху сціхла, і дзяўчынцы і сям’і стала жыць стала прасцей. Самае страшнае, што магло быць у гэтай сітуацыі – мы бы раздзьмулі пажар. Я лічу, што ўсё ж такі пажар не раздзьмуты. Адгалоскі да мяне ўжо не ідуць. Значыць, пажар усё ж такі не раздзьмулі. Усё прытушылася. Змяніць сітуацыя ў адваротны бок у любым выпадку ўжо нельга. Таму трэба проста рухацца наперад, атрымліваць лячэнне і жыць далей.

Суразмоўца перакананы, што справа дойдзе да суда. За паўгода разбіральніцтва ў Пінску прайшла дэталёвая праверка дзіцячага шпіталю, радзільнага дома і станцыі пералівання крыві. З пасады галоўнага лекара дзіцячага шпіталю звольніўся Мікалай Целяціцкі.

Беларускае Радыё Рацыя