Фальсіфікатараў — пад суд!



Платформа „Голас” і супольнасць „Сумленныя людзі” выступілі з ініцыятывай распачаць справы на фальсіфікатараў выбараў.

„З вашай дапамогай мы даведаліся, што выбары сфальсіфікаваныя. ЦВК і Вярхоўны суд адмовіліся прыняць скаргі ад кандыдатаў. Непрыемна, але прадказальна. Прыйшоў час для наступнага кроку абароны нашых галасоў”, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай платформай „Голас”.

Супольнасць „Сумленныя людзі” запускае новы праект — „Справа аб фальсіфікацыі”. Мэта яго ў тым, каб падаць калектыўныя заявы ў РУУС пра фальсіфікацыі на асобных участках.Ініцыятары праекта звяртаюцца да людзей, якія збяруць подпісы за С. Ціханоўскую — кандыдата, у якога скралі больш за ўсё галасоў. Трэба сабраць мінімум на 30% больш подпісаў, чым было пазначана ў пратаколе. Такое разыходжанне паміж данымі пратаколаў і колькасцю сабраных подпісаў будзе важкай падставай, каб РУУС пачалі праверку.

Каб паўдзельнічаць у праекце трэба зайсці на сайт case.honest-people.by, выбраць участак і пачаць збіраць подпісы.