Сяргей Верамеенка намагаецца вярнуць канфіскаваныя сцягі
Замкнёнае кола ў патрабаванні вярнуць маёмасць канстатуе ўласнік гарадзенскай крамы „Адметнасць” Сяргей Верамеенка. Ужо тыдзень ён вымагае вярнуць маёмасць, канфіскаваную работнікамі дэпартамэнту фінансавых расследаванняў, якія рабілі ў краме ператрус у першыя паслявыбарчыя дні.
На яго запыт у Следчы камітэт, які даручаў дэпартамэнту забраць з крамы нацыянальныя сцягі на суму тысяча рублёў, прыйшоў адказ, які не падабаецца Сяргею Верамеенку:
– Не вярнулі гэтую прадукцыю. Я павінен звяртацца ў дэпартамент фінансавых расследаванняў. Звярнуцца ў той орган, які ўласна канфіскаваў гэта. Я так разумею, што тут пачынаецца вось гэты “футбол”. Але сам гэты адказ, па мне, абсалютна нелагічны. Я думаю, што калі я звяртаюся да ”хазяіна”, то “хазяін” сам павінен мне адказваць, а не накіроўваць мяне да сваёй сабакі.
Уласнік крамы „Адметнасць” вымушаны цяпер звярнуцца па вяртанне ўласнасці не толькі ў Следчы камітэт, але і да мясцовага дэпартамэнту фінансавых расследаванняў.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня