Вельмі надакучыла гэтая хлусня і пастаянны фарс
Праз жах і боль усё яшчэ ўспамінаюць берасцейцы моманты затрымання родных і знаёмых у дні адразу пасля выбараў і да сённяшняга моманту.
Частка людзей дагэтуль баіцца распавядаць пра тое, праз што яны прайшлі, паколькі не ведаюць, ці застануцца пасля гэтага яны самі ў бяспецы, – распавялі суразмоўцы:
– Маё стаўленне да сітуацыі – як я кажу, пачалося бязмежжа. Улада настолькі пайшла па бязмежнаму шляху, што не жадаюць нас выслухоўваць, не жадаюць усе нашыя галасы сабраць разам. Вельмі надакучыла гэтая хлусня і пастаянны фарс.
Колькасць затрыманых у Берасці даўно вылічваецца нават не сотнямі, а тысячамі. Частка з іх ужо звярнулася па дапамогу да юрыстаў і праваабаронцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце