Туск: Моцным сігналам будзе вылучэнне Ціханоўскай і яе мужа на Нобелеўскую прэмію міру



Лідар Еўрапейскай народнай партыі і былы кіраўнік Еўрапейскай Рады Дональд Туск напісаў у Твітэры:«Я лічу, што гэта будзе моцным сігналам, калі ЕЗ вылучыць Святлану Ціханоўскую і яе мужа Сяргея, які да гэтага часу знаходзіцца ў турме, на Нобелеўскую прэмію міру, каб аддаць належнае ўсім беларусам, якія ўдзельнічаюць у гэтым самым мірным руху за апошнія гады».

Фота: DW