Літва хоча вярнуцца да абавязковай ваеннай службы



У Літве вырашылі вярнуць абавязковую вайсковую службу. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала, што вярнуць абавязковую вайсковую службу хочуць з прычыны змены геапалітычнай сітуацыі. Вайсковы абавязак будзе тычыцца маладых мужчын ва ўзросце ад 19 – да 26 гадоў. Кожны год плануецца прызываць па 3-3,5 тысячы мужчын.

Як і раней, ад абавязковай вайсковай службы вызваляюцца студэнты, адзінокія бацькі, якія выхоўваюць малагадовых дзяцей, асобы, непрыдатныя для службы па стане здароўя, піша delfi.lt. Цяпер у Літве – прафесійнае войска, аднак ахвотных трапіць у яго не так шмат, як чакалася. Калі парламент ухваліць прапанаваныя папраўкі, то першы прызыў адбудзецца ўжо ў верасні.