Тамара Мацкевіч: Нашы дзеці павінны быць інфармацыйна абаронены ў гэтай вайне
Улады могуць замяніць настаўнікаў у Беларусі на цалкам лаяльныя рэжыму фігуры. Аднак бацькі і дзеці ўжо ніколі не будуць такімі, як раней.
Гэта абмяркоўвалася падчас анлайн-сустрэчы «Выкладчыкі і рэжым: выбары, каронавірус, сістэма». Вядучую ролю бацькоў у адукацыі дзяцей адзначыла намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:
– Я прасіла, каб бацькі таксама патрабавалі такіх адкрытых размоваў у школах. Калі ўжо ў нас ёсць інфармацыйныя гадзіны, то, каб гэта не былі гадзіны ідэалогіі, або накачкі якіхсьці ідэй, каб гэта былі гадзіны медыя-пісьменнасці, каб дзяцей вучылі чытаць навіны, вучылі адрозніваць прапаганду ад інфармацыі. Гэта падчас вайны вельмі-вельмі важныя навыкі. Бацькі павінны проста зрабіць каманды разам з настаўнікамі і скарыстаць гэтую сітуацыю.
На думку Тамары Мацкевіч, бацькоўскай супольнасці неабходна абароняць настаўнікаў ад беспадстаўных звальненняў па палітычных матывах.
Беларускае Радыё Рацыя