Часопіс „Дзеяслоў” надрукаваў успаміны пра Пятра Васючэнку



Выйшаў з друку чарговы, чацвёрты сёлетні, нумар літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”, які выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Сярод іншых матэрыялаў нумар утрымлівае ўспаміны сяброў пра пісьменніка і літаратуразнаўцу Пятра Васючэнку.

Дачка пісьменніка Марыла Васючэнка выказала ўдзячнасць за гэтую публікацыю.

– Я вельмі ўдзячная рэдакцыі часопіса “Дзеяслоў”, а таксама спадару Уладзіміру Сіўчыкаву за тое, што ён узяў на сябе высілкі па зборы гэтых успамінаў. Там сабраныя ўспаміны ягоных сяброў і калег.

Часопіс “Дзеяслоў” надрукаваў успаміны пісьменнікаў Лявона Баршчэўскага, Сяргея Кавалёва, Уладзіміра Сіўчыкава і Алеся Усені, а таксама жонкі Пятра Ніны Здановіч.

Пятро Васючэнка летась раптоўна пайшоў з жыцця ў 60-гадовым узросце.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя