Ігар Бараноўскі: Людзі гатовыя стаяць да апошняга
Людзі сталі менш выходзіць у будні дні на плошчу і канцэнтруюць усе свае сілы на выходных. Гэта звязана з шматлікімі штрафамі і рэпрэсіямі ў адносінах да мірнага насельніцтва.
Але пратэсты і акцыі не заціхаюць, – адзначыў краязнаўца і грамадскі актывіст, рэдактар інтэрнэт-газеты «Царква» Ігар Бараноўскі:
– Людзі, канешне ж, ужо менш выходзяць у буднія дні на плошчу Леніна – цэнтральную плошчу, як гэта было ў першыя дні пасля выбараў кожны дзень, а стараюцца гуртавацца толькі ў нядзелю ў шматтысячныя маршы. Тое, што кожную нядзелю ў Берасці такі марш адбываецца і людзей не меншае, гэта кажа пра тое, што, нягледзячы на рэпрэсіі, людзі баяцца, але ўсё ж такі гатовыя стаяць да апошняга.
Ігар Бараноўскі таксама выказвае заклапочанасць надзвычай высокай напружанасцю ў палітычным плане як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. Гэта адбіваецца, у тым ліку на рэлігійным жыцці, улады не даюць магчымасць цэрквам і іх прадстаўнікам выконваць свае функцыі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: b-g.by