Вырасла доля тых, хто лічыць беларускую мову роднай



Белстат апублікаваў вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Што тычыцца вынікаў апытання пра родную мову і мову, на якой размаўляюць дома, то за 10 гадоў крыху больш людзей у Беларусі сталі лічыць беларускую мову роднай.

У 2019 годзе ў краіне жыло амаль 8 млн. беларусаў. З іх роднай мовай беларускую назвалі 60,3%. 

Сярод палякаў Беларусі 54,4 % лічаць беларускую мову роднай. Гэта самы вялікі вынік сярод не тытульных нацыяў Беларусі.