10 беларускіх палітычных партый заклікалі да правядзення новых выбараў



Дзесяць з пятнаццаці зарэгістраваных у Беларусі палітычных партыяў выступілі з супольнай заявай аб неабходнасьці правядзеньня цягам 6 месяцаў новых выбараў прэзідэнта.

Аўтары заявы заклікалі органы дзяржаўнай улады да дыялогу па пытанні правядзеньня новых выбараў, а таксама да вызваленьня ўсіх затрыманых. Таксама ў заяве адзначаецца неабходнасьць ўзбуджэння крымінальных справаў па ўсіх фактах забойстваў, катаванняў, збіцця і адвольных затрыманняў для наступнага прыцягнення віноўных да адказнасці.

Рыгор Кастусёў, які падпісаў супольную заяву ад імя Партыі БНФ адзначыў, што разглядае гэтую супольную пазіцыю як крок да агульнацыянальнага дыялогу:

„Вельмі важна, што заяву падпісалі як апазіцыйныя партыі, так і тыя структуры, што не належаць да апазіцыі і на мінулых выбарах  былі актыўна задзейнічаныя ў працу выбарчых камісій. Гэтая заява не замяняе сабой дыялог грамадзянскай супольнасці з уладамі, але з’яўляецца сведчаннем, што такі дыялог магчымы. Перадумовай для гэтага дыялогу мы бачым вызваленне ўсіх адвольна затрыманых і пачатак расследвання забойстваў, катаванняў і збіцця” – падкрэсліў старшыня Партыі БНФ.

narodny.org