Літва афіцыйна прызнала Ціханоўскую лідарам, а Лукашэнку – нелегітымным кіраўніком



Літоўскі сейм прызнаў Святлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідарам. Аляксандра Лукашэнку ў заяве парламента назвалі нелегітымным кіраўніком. За такую рэзалюцыю адзінагалосна выступіў 91 сябра сейму.

Сярод аўтараў рэзалюцыі міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, спікер Віктарас Пранцкеціс. Літва падтрымлівае беларускі народ у яго імкненні да правядзення новых празрыстых і дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў. У дакуменце дэпутаты называюць Аляксандра Лукашэнку незаконным кіраўніком, заклікаюць міжнародную грамадскасць ацэньваць любыя яго дзеянні па заключэнні новых пагадненняў з Расеяй як злачынствы супраць народа і фактычную анексію краіны, перадае Delfi.

Фота: BNS