Мікола Дзядок: Звольнены рабочы з яшчэ большай верагоднасцю далучыцца да пратэстаў



Пагрозы Лукашэнкі і верных яму ідэолагаў і дырэктараў звальняць усіх рабочых заводаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту, насамрэч выканаць маларэальна.

Пачаўшы звальняць удзельнікаў страйкамаў на прадпрыемствах, аўтарытарны кіраўнік пагаршае ўласнае становішча. І ягоны канец робіцца бліжэйшым з кожным звольненым працаўніком, лічыць палітычны аглядальнік Мікола Дзядок.

– Для рэжыму звальненне – гэта вымушанае зло, якое яно вымушана рабіць, але не хочуць. Таму што, што зробіць звольнены рабочы. Гэта не айцішнік, які можа за пяць хвілін знайсці сабе новую працу. Гэта не працоўны сферы паслуг, на якіх заўсёды вялікі попыт. Гэта прамысловы працоўны. Калі ён згубіў сваю працу, яму трэба, як мінімум, перавучвацца. Чалавек звольнены – гэта чалавек, якому куды меней што губляць, гэта чалавек, які куды з большай верагоднасцю далучыцца да пратэстаў.  

Да таго ж, каб прайсці перавучванне, рабочы павінен заплаціць, а дастатковыя для гэтага зберажэнні ёсць не ва ўсіх, – дадае Мікола Дзядок.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск