Марэк Радзівон: Механізмы аўтарытарнай Беларусі перасталі працаваць



Месяц не спыняюцца грамадскія пратэсты ў Беларусі. Іх масавасць, мірнасць і працягласць сталіся нечаканасцю для міжнароднай супольнасці. Як і падзеі 40-гадовай даўніны ў Польшчы.

Сваю ацэнку падзеям даў дацэнт Цэнтра ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага Універсітэта Марэк Радзівон:

– Аказваецца, што ўсе заканамернасці перастаюць працаваць. Улады фальсіфікуюць выбары. Атрымліваецца, што шмат гадоў гэта ўспрымалася спакойна. Але раптам гэта абурае. Улада цалкам кантралюе медыя, прапаганду. Раптам гэта перастае працаваць. Улада ліквідуе сваіх палітычных канкурэнтаў. Раптам з’яўляюцца новыя канкурэнты, у выпадку Беларусі – жанчына. Усе заканамернасці, якія заўсёды добра спрацоўвалі, якія забяспечвалі спакойнае жыццё аўтарытарнай уладзе, раптам перастаюць працаваць.

Гэтыя словы Марэка Радзівона прагучалі падчас анлайн-сустрэчы «Жнівень, забастоўкі і пачатак канца дыктатуры. Да 40-годдзя польскай Салідарнасці».

Беларускае Радыё Рацыя