Урачыстасць у гонар Святога мучаніка Георгія з Палічнай



Святы мучанік Георгі з Палічнай  – прызнаны Рускай праваслаўнай царквой. Учора 10 верасня ў Палічнай, з удзелам мітрапаліта Савы, а таксама епіскапаў гайнаўскага Паўла, бельскага Грыгорыя і сямятыцкага Варсанофія, адбылася ўрачыстасць асвячэння капліцы ў памяць сына гэтай зямлі Святамучаніка Георгія з Палічнай.

На ўрачыстасці  апрача ерархаў прысутнічалі таксама ўсе святары і манахі Варшаўска-Бельскай епархіі ды вернікі:

– Асвечана капліца ў яго гонар. Памяць святых не ёсць выпадковым днём і яны заўсёды даюць пра сябе знаць.

– Свята Святога Іова Пачаеўскага – гэта патрон святароў нашай дыяцэзіі. Мучанік Георгі з Палічнай стаў святаром, служыў у Расеі, і там за веру ў адзінага Бога аддаў сваё жыццё.

– Ідэаліст, які загінуў за каштоўнасці. Прысвяціў сябе, не здрадзіў таму, у што верыў, каб узвысіць наш пушчаньскі куточак, нашу меншасць.

Святы вялікамучанік Георгі з Палічнай  – сын Падляшскай зямлі, які загінуў за веру ў час бальшавіцкай рэвалюцыі на тэрыторыі сённяшняга Казахстана.  Настаяцель прыхода ў Вэрстоку Павал Кучынскі вяртае памяць аб святым на ягоную Радзіму. Юры Стэпанюк быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой ў пачатку 21 стагоддзя, стаўшы святамучанікам Георгіем з Палічнай.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

 

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя