На месяц раней пачалася кампанія па вакцынацыі супраць грыпу
Сёлета з-за пандэміі COVID-19 у Беларусі на месяц раней пачалася кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Справа ў тым, што медыкі засцерагаюцца адначасовага захворвання грамадзян на грып і каронавірус. Па словах лекара-эпідэміёлага Таццяны Кім, прышчэпку абавязкова атрымаюць усе, хто па ўмовах прафесіі шмат кантактуе з людзьмі:
– Медыцынскія работнікі, педагогі, работнікі транспарту, гандлю, грамадскага харчавання, дзе вялікае скапленне людзей. Яны павінны засцерагчы сябе.
З канца жніўня ў Беларусі назіраецца імклівы прырост колькасці новых захворванняў COVID-19 за суткі. Усяго ж з пачатку пандэміі ў краіне на каронавірус захварэла звыш 73 тысяч чалавек. За апошнія суткі, паводле Міністэрства аховы здароўя, зафіксавана яшчэ 193 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Памерлі чарговыя шэсць чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя