Латвія выдала звыш 50 візаў беларусам, якім пагражае пераслед
Кіраўнік МЗС Латвіі паведаміў аб выдачы візаў 57 грамадзянам Беларусі, якім на Бацькаўшчыне пагражае палітычны пераслед.
Міністр Эдгар Рынкевіч дадаў, што ўрад Латвіі вылучыла ўжо 200 тысяч еўра на лячэнне пацярпелых удзельнікаў пратэстаў у Беларусі ў латвійскіх шпіталях, а таксама на падтрымку журналістаў і розных груп беларускага грамадства, – перадае тэлеканал «Рыга ТБ 24».
У Беларусі больш за месяц працягваюцца масавыя пратэсты з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя