Чарговыя баталіі Лігі чэмпіёнаў



Футбалісты каталонскай «Барселоны» у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў абыгралі ў гасцях «Манчэстар Сіці» з лікам 2:1. Яшчэ ў першым тайме бамбардзірскія здольнасці на знаёмай ангельскай зямлі прадэманстраваў Луіс Суарас, які вельмі спрытна завяршыў атакі каталонцаў. У другім тайме «гараджане» рызыкнулі і больш ішлі наперад. Адзін з момантаў рэалізаваў аргенцінскі сябра Месі Серхіё Агуэра. А вось лепшы гулец «Барселоны» ў гэтым матчы сваю каманду падвёў. На апошняй хвіліне Месі не здолеў рэалізаваць зароблены ім самым пенальці – Джо Харт угадаў кут, куды прабіў аргентынец, а пасля дабівання галавой мяч паляцеў міма брамы.

Не менш цікавую гульню назіралі гледачы і ў Турыне, дзе мясцовы «Ювентус» прымаў дортмундскую «Барусію» і выйграў з лікам 2:1. Гаспадары выйшлі наперад на 13-й хвіліне, калі Карлас Тэвес ўдала дабіў мяч пасля ўдару Альвара Марата. Неўзабаве немцам удалося аднавіць парытэт намаганнямі Марка Ройса, які рэалізаваў выхад сам на сам з Джанлуіджы Буфонам. Перамогу турынцам прынёс гол Марата, які «расстраляў» браму з забойнай пазіцыі на 43-й хвіліне. Гульні ў адказ паміж гэтымі камандамі пройдуць 18 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя