У калоніі №5 у Івацэвічах адбылося масавае заражэнне каронавірусам



У калоніі №5 строгага рэжыму, што знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы Берасцейскай вобласці, адбылося масавае захворванне каронавірусам.

Такую інфармацыю атрымаў дырэктар сацыяльна- інфармацыйнай установы «Тайм Акт» Алег Міхей:

– Дадзеныя за некалькі дзён да гэтага – 40 хворых, амаль 400 – кантакты першага ўзроўню, 6 лакальных участкаў закрытыя на каранцін. Вывозяцца ў Баранавічы амаль кожны дзень асуджаныя з ускладненнямі ў звычайную лякарню. Але асуджаныя кажуць, што барацьба нейкая вядзецца. Зробленыя шлюзы, кожны дзень вымяраюць тэмпературу, пастаянна сродкамі апрацоўваюцца памяшканні.

Успышка каронавірусу ў Івацэвіцкай калоніі №5 пачалася пасля таго, як туды пасля акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў змясцілі адміністрацыйна арыштаваных пратэстоўцаў, у асноўным з Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ivatsevichy.1reg.by