Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі шведскага пасольства



11 верасня два жыхары Віцебску (Віталь Кузнечык разам з сынам Уладзіславам) ратаваліся ад сілавікоў. Яны былі побач са шведскай амбасадай. Пераскокнулі цераз плот і селі пад лесвіцай.

Учора цэлы дзень амбасада Швецыі вырашала, што рабіць з раптоўнымі гасцямі. Ім прадставілі ежу, ваду, а вечарам і месца для сну. Далейшых планаў Віталь разам з бацькам пакуль не мае. Чакаюць.

«Мы бачылі, як нехта хадзіў за плотам і здымаў на камеру. Але зараз да вокнаў не падыходзім», – распавёў Віталь.

Бацька і сын Кузнечыкі кажуць, што хвалююцца за сваю бяспеку. Паводле Віталя, яны разам з сынам удзельнічалі ў мірным пікеце 6 верасня ў Віцебску. Ім пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся. Дабраліся да Менску, спрабавалі трапіць у амбасаду праз дзверы, але іх не пусцілі, і тады яны пераскочылі цераз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва. Учора Кузнечыкі таксама патэлефанавалі ў прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя