Страйкам „Беларуськалія” абвясціў бестэрміновы страйк
Страйкам „Беларуськалія” абвясціў бестэрміновы страйк. У заяве гаворыцца наступнае:
„У сувязі з рашэннем Менскага абласнога суда аб прызнанні страйку, арганізаванага Стачкамам ААТ „Беларуськалій” з 17-га жніўня, незаконным, мы, стачачны камітэт, заяўляем:
– Іншага рашэння не магло б і быць у апрыёры, бо зараз ва ўладзе і ў судах памагатыя хунты, злачынцы, і рашэнні ў іх ужо нарыхтаваны. На забойствы і згвалтаванні людзей рэакцыя работнікаў нашага прадпрыемства, як і народа ўсёй краіны была неадкладная, мы аб’вясьцілі бестэрміновую стачку і вылучылі патрабаванні. Стачачны камітэт працягвае свой пратэст, грунтуючыся на Міжнародным пакце ААН „Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах”. Стачкам аб’яўляе бестэрміновую стачку (адмова ад працы па палітычных матывах). А таксама грунтуемся на артыкуле 8 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Суадносіны заканадаўства аб працы і нормаў міжнароднага права.
Беларускае Радыё Рацыя