Дыпламаты Лукашэнкі ігнаравалі адкрыццё помніка Яну Баршчэўскаму ва Ўкраіне



Дыпламаты Рэспублікі Беларусь не прыехалі на адкрыццё помніка Яну Баршчэўскаму ва Ўкраіне.

У горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласьці адкрылі помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму, які тут жыў і памёр. Летась у красавіку на адным з мясцовых падворкаў знайшлі ягонае надмагілле. Адшукалі выпадкова, але затым пачалася кампанія за ўсталяванне помніка Баршчэўскаму.

Нагадаем, што для дыпламатаў Беларусі часоў Лукашэнкі ёсць звыклым ігнараваць важныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларусам, што адбываюцца за мяжой.

Беларускае Радыё Рацыя