„Смажаная па-рагачоўску гусь” – Караткевіч і ежа, частка 2



Пра тое, як бавілі час і што елі, Уладзімір Караткевіч пісаў у Дзённіках 1965-1966 гадоў. Паводле вызначэння самога Караткевіча гэта “Рагачоўскі дзённік”. Тэкст быў надрукаваны ў “Дзеяслове”№78.

На фота: Дом сваякаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове, цяпер вуліца імя Караткевіча (былая Чкалава), фота 6 верасня 2020 года. 

У Рагачове Уладзімір Караткевіч праводзіў шмат часу ў вялікім доме, пабудаваным дзедам па маці – Васілём, дзе ў перыяд, адлюстраваны ў дзённіках, жыў яго дзядзька Ігар (настаўнік крэслення ў школе) з сям’ёй.     

На ганку дома: дзядзька Ігар, стрыечны брат Сяргей і Уладзімір Караткевіч, фота з сямейнага архіва цяпер ў рагачоўскі музеі. 

Запіс, З лііпеня 1965 года пра тое, як хадзілі ў госці да сябраў сям’і Клятэцкіх;

“Пэўна, я сібарыт, да сённяшняга дня любіў усё беларускае (нават ласкавую грубасць, нават бесхрыбетнасць, акрамя каньяку. А сёння мы сядзелі ля акна, пілі гэты самы каньяк і закусвалі вялізарнымі  з кулак немаўляці ружова-жоўтымі і чырвонымі трускалкамі, што пахнулі ананасамі. Урбанізацыя. “Румянасць булкі”. “ананасы ў шампанскім”, “лёды з бэзу”. І за гэтым пачэсным заняткам канчаткова ўпэўніўся, што я патрыёт (…) і што ўсё добра ў залежнасці ад абставін. Нават адзінае непершакласнае на Беларусі – беларускі каньяк.

Запіс 6 лістапада 1965 года:

“Галя (жонка дзядзькі Ігара – П.С) і мама цэлы дзень важдаліся на кухні: фарш для піражкоў з грыбамі, заліўная сяўруга, трусік з буракамі па-беларуску, смажаная па-рагачоўску гусь і г.д. Нават я круціў хрэн.

7 лістапада:

7-га зраніцы чытаў. Пасля прыйшлі Гансоўскія, Клятэцкія, Машчанкі і пачаўся “абед сілен”. Акрамя вышэйпаймённага, яшчэ марынаваная рыба, марынаваныя ігрушы, сыр, вэнджаная каўбаса. Танцавалі, выпілі моцна. Ад кольксці з’едзенага ахапіў нас вясёлы адчай, азарт, ці чорт яго ведае што. Пайшлі яшчэ і да Клятэцкіх і там напалі на вэнджанага ляшча, і кру і іншае”.   

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя