“Людзі на ўскраіне пушчы: Круглэ” – рэпартаж Міхала Андрасюка
Першыя пісьмовыя згадкі пра Круглэ датаваныя 1639 годам. Загубленую ў Белавежскай пушчы мясціну нават вопытнаму вандроўцу складана адшукаць на геаграфічных картах. Тым не менш, на працягу апошняга стагоддзя і маленькае Круглэ і яго жыхары траплялі неаднойчы пад жорсткі каток вялікай гісторыі, пра што і расказалі ў рэпартажы Міхала Андрасюка.