„Паспрабуй хадзіць у маім абутку”
У Познані праходзіць сумесная беларуска-польская акцыя супраць гвалту.
Падобныя мерапрыемствы адбыліся ў Менску, Стамбуле, Рыме і Ерэване.
Пра ідэю распавяла ініцыятарка падзеі Ксенія Тарасевіч:
– Ідэя акцыі прыйшла да мяне, калі я даведалася, што Польшча збіраецца выйсці са Стамбульскай канвенцыі. Мяне вельмі абурыла тое, што краіна, якая падаецца знаходзіцца ў Еўрапейскім звязе, плануе пачаць шлях да крыміналізацыі хатняга гвалту. Я звярнулася да сваіх знаёмых полек з познаньскай феміністычнай ініцыятывы. Мы вырашылі паўтарыць перформанс, які рабілі ў Менску ў снежні 2019 года.
Падрабязней пра сутнасць акцыі распавяла яе арганізатарка Моніка Віньчык:
– Гэтыя гісторыя з’яўляюцца аповесцямі пра досвед гвалту, які перанесла шмат асобаў. Ёсць тут гісторыі жанчын і мужчын, а таксама гісторыі падлеткаў, якія ўжо з’яўляюцца дарослымі. Мы хочам звярнуць увагу на тое, што трэба рэагаваць на гвалт, каб гвалту было як найменш. Ідзе пра гвалт рознага кшталту, каб не пакідаць гэтую тэму без увагі.
„Паспрабуй хадзіць у маім абутку” – гэта гісторыі людзей, якія жывуць з перажытым гвалтам, і тых, хто не мог, магчыма, са страху за сябе, адрэагаваць на шкоду, якая адбылася побач. Аранжавы колер – гэта трывожны сігнал, які мы пасылаем у свет, каб паказаць, наколькі важна змагацца і клапаціцца пра іншых людзей.
Мы хочам звярнуць увагу на неабходнасць рэагаваць на акты агрэсіі, нянавісці, прыніжэння, жорсткага абыходжання, а таксама на інстытуцыянальны і сістэмны гвалт. Кожны з нас падвяргаецца актам гвалту дома, на вуліцы, у школах, цэрквах, установах, на працы – усюды.
Пасля жывога ланцуга салідарнасці гэта ўжо другая польска-беларуская акцыя, якую правялі актывісткі познанскай феміністычнай ініцыятывы.
Беларускае Радыё Рацыя