Інстытут Адама Міцкевіча салідарны з прадстаўнікамі культуры Беларусі



Інстытут Адама Міцкевіча салідарны з беларускімі людзьмі культуры і дае ім для выкарыстання пляцоўку партала Culture.pl.  Да канца верасня там будуць публікавацца тэксты ў трох моўных версіях – польскай, англійскай і рускай.

“Дзякуючы гэтаму свет атрымае шанец пазнаць беларускі, незалежны погляд на сітуацыю і лепей зразумець, што адбываецца ў Менску, Гародні і дзясятках іншых гарадоў”, – кажа Марэк Пагажэльскі з Інстытута Адама Міцкевіча. На партале Culture.pl. ужо можна прачытаць тэкст паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча пра яго захапленне Яцкам Качмарскім і пра тое, як “Муры” сталі гімнам беларускіх пратэстаў. Таксама ёсць тэкст Вольгі Бабковай пра Купалаўскі тэатр і яго пераслед. Цыкл атрымаў назву “Беларусь – дарога да свабоды”. Запрашэнне ўзяць у ім удзел, між іншымі, прынялі: перакладчык і мовазнаўца Лявон Баршчэўскі, журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў.

Беларускае Радыё Рацыя