Кобрынь падтрымаў Менск



13 верасня Кобрынь падтрымаў Менск. Нягледзячы на суды і арышты, кобрынчане выходзяць на вуліцы зноў і зноў.

Сваім упартым выхадам на шэсці яны дэманструюць сваё “не” Лукашэнку. Кобрынь прагаласаваў за Святлану Ціханоўскую.

Гараджане маюць намер выходзіць да сыходу Лукашэнкі, кажа актывіст Аляксандр Краўчук:

– Першапачаткова, калі мы адыходзілі ад стэлы з цэнтра Кобрына, было чалавек сто. У шляху павялічылася колькасць людзей, можна сказаць, у два разы. Быў разгорнуты вялікі бел-чырвона-белы сцяг , метраў 30, з’явіўся барабаншчык, і мы зрабілі круг  па ўсяму Кобрыні. Ахоўваў нас маёр Вайтовіч, які пастаянна ўдзельнічае ў нашых акцыях, затрыманняў не было.

Паводле Аляксандра Краўчука, міліцыянты, якія суправаджалі шэсце, вялі відэаздымку. У Кобрыні, як і ў іншых гарадах, судзяць актывістаў. Сярод найбольш пацярпелых Віктар Гарбачэўскі і Віталь Алімпіеў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kobrincity.by