Лінкявічус: Беларусаў павінен падтрымаць увесь дэмакратычны свет



„Беларусы змагаюцца за сваё права свабодна выбіраць будучыню Беларусі без пераследаў. Увесь дэмакратычны свет павінен іх падтрымаць”, — напісаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у „Твітэры” з нагоды Міжнароднага дня дэмакратыі, які адзначаецца 15 верасня.

„Дэмакратыя не пустое слова. Дэмакратыя дае адказнасць будаваць уласную будучыню”, — падкрэсліў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Раней сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з Міжнародным днём дэмакратыі закранула канцлер Германіі Ангела Меркель. „Наша сэрца з мірнымі дэманстрантамі. Варта захаплення, з якімі мужнасцю і рашучасцю яны выходзяць на вуліцы за свабоду і вяршэнства права”, — заявіла канцлер у відэазвароце да суграмадзян. Паводле яе слоў, аб працу ў імя дэмакратыі ў Беларусі ў літаральным сэнсе выціраюць ногі.

З 9 жніўня ў Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Еўразвяз не прызнаў вынікі, апублікаваныя Цэнтральнай камісіяй па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, згодна з якімі Аляксандр Лукашэнка атрымаў 80% галасоў, а яго галоўны канкурэнт Святлана Ціханоўская — 10%.

belapan.by