Апытанне пінчукоў: Ці магчыма змяніць сітуацыю ў краіне праз пратэсты?



У Беларусі трывае шосты тыдзень паслявыбарчых пратэстаў. Па ўсёй краіне людзі ў розных формах выказваюць свой недавер дзеючай уладзе і патрабуюць перавыбараў. Штонядзелю ладзяцца шматтысячныя маршы прыхільнікаў перамен і не толькі ў Менску.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў мінакоў на вуліцах Пінска: “Ці магчыма змяніць сітуацыю ў краіне праз пратэсты?”:

– Я лічу, што можна.

– Гэта вельмі цяжкае пытанне. Пакуль большасць народу не выйдзе на пратэсты. Думаю, не.

– Ну ў свеце рэжымы мяняюць.

– Я думаю, канешне, можна. У прынцыпе, з дапамогай мяккай сілы мяняліся і не такія рэжымы.

– Я не ўпэўнена. Таму што я ўжо заблыталася. Што будзе затым, гэта мяне пужае яшчэ больш.

– Пры гэтай сітуацыі, магчыма, так.

– Наогул я да гэтага стаўлюся адмоўна. Таму ні да чаго гэта. Змаганне гэтае ні да чаго.

– Гэта залежыць ад актыўнасці людзей. Ад масавасці пратэсту.

Усё больш палітычных экспертаў схіляецца да таго, што пратэсты ў Беларусі будуць адбывацца да інагурацыі Лукашэнкі і гэтая падзея можа стаць кульмінацыйнай, пасля чаго будзе бачна, чым можа скончыцца палітычны крызіс у краіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 1pinsk.by